Суббота, 20 января 2018

На территории района постоянно проживают более 900 иностранцев

1 730

На тэрыторыі нашага раёна пастаянна пражываюць больш 930 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Сёлета колькасць прыезджых, як паведамляе аддзяленне па грамадзянству і міграцыі Пружанскага РАУС, павялічылася на 42 чалавекі. У асноўным абраць нашу рэспубліку новым месцам жыхарства жадаюць грамадзяне Расіі, Украіны і Казахстана. А вось выехалі ад нас за межы Беларусі толькі шэсць чалавек, або у сем разоў менш.

Аднак, як паказвае крымінальная статыстыка, не ўсе прыязджаюць да нас з добрымі намерамі. Напрыклад, з пачатку бягучага года на іншаземцаў былі ўзбуджаны тры крымінальныя справы, у тым ліку і за здымкі порнафільмаў з удзелам непаўналетніх, два чалавекі высланы за межы рэспублікі, яшчэ на дваіх афармляюцца адпаведныя дакументы. Акрамя таго, сёлета трое іншаземцаў былі дэпартаваны, таму што знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі з парушэннямі адпаведнага заканадаўства.

Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • kurmanbek каліноўскі

    Смяротнасць у раёне у два разы перавышае нараджальнасць. Едуць сюды не таму, што тут добра.

    Па-першае, вызваляецца лебенсраум. Немцы ажыццяўлялі ў яго пошуку дранг нах остэн, цяпер дранг ідзе з усіх бакоў. Едуць на наша самазабойства. Абапершыся на крымінальны складнік гэтага б.ч. праўдзівага рэпартажу, «мухі сядаюць на наш труп» . Варта баяцца сістэмнага засялення найперш, як гэта адбываецца з боку кітайцаў і,магчыма, Ізраілю (Беларусь як запасны аэрадром).

    Па-другое, у іх сапраўды жыць яшчэ горш. Бо мяжы чалавечай жорсткасці і самаедству няма. Але не ўпадайце ў роспач ад таго, што мы адсталі. Пры пэўным раскладзе, у нас яшчэ ўсё наперадзе……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *