Понедельник, 20 сентября 2021

Кветачка для матулі. Аб’яўляем конкурс для нашых маленькіх чытачоў!

1 200

Вы памятаеце казку “Кветачка-вясёлка”, у якой дзяўчынка выдаткавала шэсць пялёсткаў з сямі на недарэчныя жаданні? І толькі апошні чароўны пялёстак аказаўся самым важным і патрэбным. Менавіта ён прынёс усім дабро і радасць. Многія з вас, напэўна, не раз думалі, што зрабілі б з чароўнымі пялёсткамі? У такім выпадку “раёнка” прапануе вам прыняць удзел у літаратурным конкурсе, прысвечаным 8 Сакавіка.
Ад вас патрабуецца нямногае:

  1. Прызнацца нам, на якія добрыя справы вы гатовы выдаткаваць сем чароўных пялёсткаў.
  2. Зрабіць хоць адзін добры ўчынак з пералічаных.
  3. Выразаць кветачку, якая размешчана на газетцы-дзетцы за 24 лютага, наклеіць яе на ліст і ўпісаць у адзін з пялёсткаў лепшую, на ваш погляд, рысу характару сапраўднага чалавека.
  4. Свае лісты з паметкай “Кветачка для матулі” адправіць у рэдакцыю, якая знаходзіцца па адрасе: г.Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78.
    Агульнымі намаганнямі мы складзём самыя прыгожыя “букеты” добрых спраў для матуль.
    Сем аўтараў лепшых прызнанняў атрымаюць падарункі ад “Раённых будняў”, а лепшы твор будзе надрукаваны ў наступным выпуску “Газеткі-дзеткі”.
    Лісты прымаюцца да 5 сакавіка.