Воскресенье, 13 июня 2021

Рэцэпты на Біс: шакаладныя каўбаскі

300

Рэцэпт ад шматдзетнай маці Кацярыны Дуба.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
любое пячэнне — 600 г,
масла сметанковае — 200 г,
какава-парашок — 2 ст.л.,
малако — 1/2 шклянкі,
цукар — 1 шклянка.
ПРЫГАТАВАННЕ
Пячэнне раскрышыць рукамі.
Какаву змяшаць з цукрам.
Масла нарэзаць на кавалкі і растапіць у каструльцы на маленькім агні, дадаць малако і какаву з цукрам. Памешваць, пакуль цукар не растворыцца.
Зняць каструлю з агню, дадаць раскрышанае пячэнне, перамяшаць (атрымаецца густая маса). Сфарміраваць каўбаскі, завярнуць іх у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік прыкладна на 6 гадзін.
Смачна есці!