Вторник, 18 сентября 2018

Валянціна Ануфрыенка: «Калі ты — беларус, то абавязаны ведаць родную мову»

2 256

Мы размаўляем з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Леанідаўнай Ануфрыенка ў яе кабінеце на другім паверсе гімназіі. Са сцяны ўважліва глядзяць Якуб Колас і Янка Купала.

— Я,— расказвае Валянціна Леанідаўна,— выбрала беларускую мову дзякуючы менавіта свайму класнаму кіраўніку і любімай настаўніцы Ганне Васільеўне Хатэнка, якая актыўна вучыла нас, вучняў, любіць і паважаць мову продкаў.

Валянціна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Кацёлкі. Закончыла Шаняўскую сярэднюю школу і аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя Пушкіна. Бягучы навучальны год — шаснаццаты ў яе працоўнай біяграфіі. Любімай настаўніцай Валянціну Леанідаўну з павагай называюць многія вучні гімназіі. І маюць для гэтага ўсе падставы.

Яна гатова расказваць пра сваіх вучняў цэлы дзень. Напрыклад, пра Вольгу Хвораст. Дзяўчынка двойчы ўдзельнічала ў рэспубліканскіх алімпіядах.

— Мы з Вольгай займаліся даследніцтвам: разам напісалі дзве навуковыя працы,— працягвае аповед Валянціна Леанідаўна.

Тэма адной працы — «Антрапаніміка (мянушкі — Г.Х.) вёскі Кацёлкі»— была выбрана невыпадкова: карані вучаніцы, як і яе любімай настаў-ніцы, таксама ў Кацёлках, там і цяпер жыве яе бабуля. Працаваць над даследаваннем было вельмі цікава. І на рэспубліканскай канферэнцыі дзяўчынцы быў уручаны дыплом другой ступені. У 11 класе Вольга атрымала пахвальны водгук на абласной алім-піядзе. А тэст па беларускай мове і літаратуры здала на 97 балаў і цяпер вучыцца на філалагічным факультэце (літаратурная і рэдакцый-           ная дзейнасць) у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.

Гонарам гімназіі называе Валянціна Леанідаўна і Алену Буксу. Сёлета яна здала тэст па беларускай мове і літаратуры на 100 балаў (у ліку пяці вучняў рэспублікі!). А яшчэ адна вучаніца — Анастасія Несцярчук — сёлета паступіла на факультэт беларускай філалогіі ў Мінскі ўніверсітэт імя Максіма Танка.

— Пералік гэтых прозвішчаў можна прадоўжыць,— з гордасцю зазначае настаўніца.— Можна называць усіх, хто вучыўся на школьным факультатыве па беларускай мове.

У мінулым годзе Валянціну Леанідаўну парадавалі шас-цікласнікі, якія ўдзельнічылі ў раённай алімпіядзе. Кацярына Пачынчык, напрыклад, атрымала па яе выніках дыплом трэцяй ступені. На гэтую дзяўчынку настаўніца таксама ўскладвае добрыя на-дзеі…

Адносіны дзяцей да беларускай мовы мяняюцца. Такі вывад зрабіла Валянціна Леанідаўна, зыходзячы са сваёй шматгадовай настаўніцкай практыкі. У мінулым годзе толькі адзінкавыя выпускнікі выбіралі для здачы тэсты па беларускай мове і літаратуры. Сёлета іх дзесяць чалавек. Цяпер па заявах вучняў у гімназіі адкрыты профільны клас па вывучэнні менавіта беларускай мовы (у мінулым годзе дзесяцікласнікі выбіралі рускую мову). Безумоўна, шкада, што на вывучэнне мовы цяпер адводзіцца толькі адна гадзіна ў тыдзень. Але вучні профільнага класа маюць значную перавагу: яны будуць займацца роднай мовай па тры гадзіны. Гэта дасць магчымасць узняць працэс вучобы на больш высокі ўзровень, актыўней рыхтавацца да здачы тэстаў.

У гімназіі выкарыстоўваюцца розныя формы і метады работы, якія садзейнічаюць прыцягненню дзяцей да вывучэння беларускай філалогіі. З мінулага навучальнага года ім запомніліся сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі Міколам Антаноўскім, Валерыем Гапеевым і Емяльянам Варонічам, беларускія вячоркі, краязнаўчая гульня па гарадскіх мясцінах. Зараз вучні разам з настаўнікамі рыхтуюцца да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча — шмат мерапрыемстваў у гімназіі прысвечаецца менавіта гэтай знамянальнай падзеі…

А Валянціна Леанідаўна выкладае цяпер беларускую мову і літаратуру і працуе класным кіраўніком у пятым класе. Гэта значыць, усё пачынаецца спачатку…

На здымку: Валянціна Леанідаўна Ануфрыенка 1 верасня са сваімі пяцікласнікамі.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

  • Жэстачайшы Капец

    Во-первых, галстук цветов заката над болотом у школьницы никак не вяжется с сабжем размовы.
    Во-вторых, таких, как Валентина, Жэстачайшы называет, почему-то, сьвядомыми. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Лявон

    А ўсёж якая прыгожая беларуская мова….
    Як было прыемна чуць, калі ўчора на матчы нацыянальных сборных па футболу фанаты спявалі па-беларуску: «Верым, можам, пераможам — Гэй! Гэй», «Толькі наперад!» і гэтак далей…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Капец, ну причём тут цвет галстука к сабжу размовы ? Ну приведи хоть один адекватный аргумент 🙂 Слабо, а?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшы Капец

    вал, если ты не понимаешь, то ты — тупень. впрочем, это типичный диагноз застабилов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    цвета не приделах, главное что бы дети были счастливы )

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшы Капец

    По-любому! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Аргументы у вас одни — оскорбления. Печально, господа 🙁

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    у вас это у кого? конкретизируйте. )

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Лявон

    Шаноуная
    Валянціна Леанідауна!
    Вельмі рад за Вас і Вашых вучняу.Малайцы!
    Мне,беларусу прыемна ,што Вы робіце добрую справу.
    Магчыма весь клас і уся школа будзе размауляць па-беларуску,
    калі больш будзе такіх сапраудных настаунікау як Вы.
    Жадаю,каб наша цудоуная,меладычная беларуская мова
    зауседы і штодзенна гучала у школе,хаце ,сяле і горадзе Пружаны.
    А Вам-Валянціна Леанідауна усяго самага найлепшага у жыцці і працы.
    Дзякуй.
    З павагай-Лявон.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *