Воскресенье, 27 мая 2018

Ответьте на вопросы автовикторины и получите приз!

2 026

«Раённыя будні» спецыяльна для аўтааматараў праводзяць віктарыну. Вынікі яе будуць падводзіцца напярэдадні Дня аўтамабіліста, які сёлета адзначаецца 30 кастрычніка.

Заданні складаюцца з двух этапаў, за правільныя адказы на кожнае пытанне налічваюцца балы. І, зразумела, пераможцам стане той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў.

Пытанні І этапу

Гістарычны блок

äЯк звалі самага першага на Зямлі пешахода?

äЯкія з усіх дарожных знакаў з’яўляюцца самымі старымі?

äУлетку 1899 года маскоўскія ўлады вырашылі забараніць гэты транспарт, паколькі ён палохаў пешаходаў. Аб якім транспарце размова?

Ці ведаеш свой горад?

äДзе знаходзіцца «нулявы кіламетр» у Пружанах, ад якога адлічваюцца ўсе адлегласці на аўтадарогах раёна?

äДзе і калі быў устаноўлены ў Пружанах першы «ляжачы паліцэйскі»? І для чаго гэта зрабілі?

äКолькі рэгулюемых скрыжаванняў у райцэнтры?

Правілы дарожнага руху, як малітва

äЦі можна пешаходу пераходзіць праезную частку, калі ўключаны дадатковыя секцыі транспартнага святлафора?

äЯк трэба ісці пешаходу па загараднай дарозе?

äЦі дазваляецца перасякаць суцэльную лінію гарызантальнай разметкі, калі яна пазначае бок праезнай часткі дарогі?

А як у іх?

äУ якім горадзе ўстаноўлены адзіны на постсавецкай прасторы помнік інспектару ДАІ?

äЯкая гутарка за рулём можа абыйсціся брытанскаму вадзіцелю ў тысячу фунтаў штрафу?

äЗа 100 гадоў да з’яўлення аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання ў Францыі будавалі павозкі з паравым рухавіком. Кіраваў такой павозкай чалавек, які павінен быў падтрымліваць тэмпературу ў паравым катле, — апальшчык. А як на французскай мове «апальшчык» або «качагар»?

Максімальная магчымая колькасць балаў І этапу — 40 балаў (за кожны блок налічваецца ад 1 да 10 балаў у залежнасці ад правільнасці адказаў).

Адказы трэба дасылаць на адрас рэдакцыі. Абавязкова ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон і адрас. Можна дасылаць і ў электронным варыянце   на e-mail: sidorne@tut.by.

Спонсарамі правядзення віктарыны выступілі аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі і станцыя тэхабслугоўвання «Леганз».

Один комментарий

  • Милая

    А калi будут пытаннi другога этапу?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *