Суббота, 12 июня 2021

«Блакітныя маржы» перамаглі «Жоўтых пінгвінаў». У Магілёўцах прайшоў аматарскі хакейны турнір

1 023

У Магілёўцах прайшоў турнір па хакеі сярод аматарскіх каманд
Такое спартыўнае спаборніцтва ў вёсцы ладзілася ўпершыню. З ініцыятывай яго правядзення выступіла Магілявецкая абласная псіхіятрычная бальніца. Адпаведнае палажэнне аб турніры і пераходным кубку, распрацаванае старшынёй фізічна-аздараўленчай камісіі Андрэем Аўдзейчыкам, зацвердзіў прафкам. Выйсці на лёд запрасілі ўсіх жадаючых работнікаў бальніцы.


Лёгкія на ўздым медыкі ўмомант сфарміравалі каманды. Хаця «Жоўтыя пінгвіны» даволі хутка адкрылі лік, паядынак трымаў у напружанні гледачоў да апошніх мінут. Тым не менш, ва ўпартай барацьбе атрымаць перамогу ўдалося «Блакітным маржам»: матч завяршыўся з лікам 6:7. Варта адзначыць, што спартсмены-аматары паказалі добрае валоданне хакейнай тэхнікай.

Лепшым гульцом быў прызнаны Аляксандр Кузьмін, на ліку ў якога пяць забітых шайбаў.


Задавальненне атрымалі ўсе, асабліва дзеці. А каб марознае надвор’е не перашкодзіла спартыўнаму святу, паклапаціліся Алена Маргун і Таццяна Гардзейка, якія пачаставалі і балельшчыкаў, і гульцоў гарачай гарбатай і духмянымі пірагамі.
Ліка Гусак,
старшыня прафкама абласной
псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы»