Четверг, 23 сентября 2021

Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Сяргей Усік: «Закранута шмат пытанняў, якія тычацца сельскай гаспадаркі»

384

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў VI Усебеларускі народны сход закрытым і паабяцаў прадоўжыць дыялог па ўзнятых пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Яшчэ раз шчыра дзякую вам за тую работу, якую мы правялі на працягу двух дзён тут. Гэта вельмі карысна не толькі для вас, але, можа, нават перш за ўсё для мяне. Мы прадоўжым дыялог, які пачалі ў гэтай зале. Я вам абяцаю, што ён будзе мець па ўсіх напрамках разгалінаваны і глыбокі характар. Мы будзем разам з вамі абмяркоўваць глабальныя праблемы. Перш за ўсё па пераўладкаванні нашага грамадства, фарміраванні новай заканадаўчай базы нашай дзяржавы. Гэта я вам абяцаю», — сказаў Прэзідэнт.

Пра перспектывы росту заробкаў у Беларусі
«Адстаюць па зарплаце сельская гаспадарка, сфера сацыяльных і жыллёва-камунальных паслуг, асобныя катэгорыі бюджэтнікаў. Дзяржава бачыць гэтыя праблемы і працуе над іх вырашэннем. Думаю, гэта правільна — павышаць узровень зарплат і планку павагі грамадства да людзей сацыяльных прафесій. За будучае пяцігоддзе іх даходы істотна падцягнуцца, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Так зарплату педагагічных работнікаў давя-дзём да сярэдняй па краіне. Урачы ў 2025-м будуць атрымліваць у 1,5 раза больш за сярэднюю рэспубліканскую зарплату».
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў важнасць стварэння новых вытворчасцей і працоўных месцаў, укладанняў у развіццё розных галін. Паводле яго слоў, у цэлым ураду ставіцца задача разам з развіццём вытворчасцяў працаваць і над павышэннем зарплат работнікаў.


Пра эканамічную бяспеку

Шмат увагі ў сваім выступленні Прэзідэнт удзяліў пытанням эканамічнай бяспекі.
Ён расказаў, што Беларусь у 2021 годзе цалкам завершыць мадэрнізацыю двух сваіх НПЗ. Сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца таксама ў касмічнай галіне, ваенна-прамысловым комплексе, біяхіміі, электратранспарце. Адкрыта вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Доля беларускіх лекаў складае на ўнутраным рынку больш за 50%, цяпер задача падысці да 70-75%.
Прэзідэнт падкрэсліў, што і традыцыйныя галіны і вытворчасці ў Беларусі будуць захаваны.
У гэтай пяцігодцы ўвагу нададуць імпартазамяшчэнню. Плануецца асвоіць выпуск каля 300 відаў імпартазамяшчальных тавараў, з іх не менш за 10% — абсалютна новыя для Беларусі. Акрамя таго, у планах на будучую пяцігодку стварыць буйныя прамысловыя кластары.
Прэзідэнт таксама назваў «сур’ёзным рычагом для эканамічнай бяспекі» выкарыстанне мясцовай сыравіны.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускай эканоміцы прадракалі эканамічны калапс. У рэальнасці ж падзенне ВУП склала менш за 1% па выніках 2020 года. Па ключавых параметрах захаваны ўзровень 2019 года.


Сяргей Мікалаевіч Усік, вядучы аграном па кормавытворчасці ААТ «Агра-Калядзічы»: