Понедельник, 20 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: свініна на патэльні з рысам і сырам

390

Рэцэпт ад выкладчыцы па класу віяланчэлі ДУА «ДШМ імя Р.Р.Шырмы» Вольгі ГАЎРА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свініна (без косткі) — 450 г,
цыбуля — 1 шт.,
часнок — 2 зубчыкі,
морква — 1 шт.,
зялёная цыбуля,
сыр (найлепш «Чэдар») — 150 г,
аліўкавы алей — 2 ст.л.,
рыс — 200 г,
прыправа «Італьянскія травы» (або вашы любімыя спецыі)
— 1 ст.л.,
замарожаны зялёны гарошак — 100 г,
курыны булён (можна з кубіка) — 500 мл,
смятана — 120 г,
соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ

Свініну нарэжце невялікімі кавалачкамі, рэпчатую цыбулю і моркву — кубікамі. Часнок здрабніце на тарцы або прапусціце праз прэс. Зялёную цыбулю пасячыце. Сыр натрыце на дробнай тарцы.
У патэльні разагрэйце алей на сярэднім агні. На працягу 5-7 мінут абсмажце свініну з цыбуляй і морквай.
Дадайце рыс, спецыі, гарошак і булён. Варыце 18-20 мінут, перыядычна памешвайце.
Дадайце смятану і палову сыру. Пасаліце і паперчыце. Добра перамяшайце. Зверху пасыпце астатнім сырам. Накрыйце накрыўкай і пакіньце на 2-3 мінуты.
Перад падачай на стол упрыгожце зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!