Понедельник, 20 сентября 2021

Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Крысціна Глушко: «Не абмінулі пытанні культуры, якія цікавяць асабіста мяне»

568

VI Усебеларускі народны сход праходзіў у Мінску 11-12 лютага 2021 года. Падчас яго дэлегаты абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады.

Ключавымі прыярытэтамі пяцігодкі былі вызначаны шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

«Беларусі неабходны сучасныя Коласы, Купалы, Караткевічы»
Лукашэнка папярэдзіў аб існуючай рызыцы «страціць ідэнтычнасць, упусціць у сваё жыццё не ўласцівыя нашаму менталітэту мадэлі». Новыя пакаленні беларусаў павінны памятаць і ведаць свае духоўныя і культурныя вытокі. Трэба сур’ёзна ўкласціся ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
Творчасць класікаў і творы народнай культуры, у якіх адлюстраваны важныя вехі гістарычнага шляху беларусаў, павінны знаходзіць адлюстраванне ў сучасных праектах, цікавых, у першую чаргу, моладзі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Таму што гэта пытанне захавання нашай ідэнтычнасці і суверэнітэту, аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі.

Меркаванне дэлегата Крысціна Генадзьеўна Глушко, дырэктар
ДУК “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў”:

— У сваім дакладзе падчас Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт краіны А.Г.Лукашэнка вельмі падрабязна акрэсліў кожны аспект праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Вельмі прыемна, што не абмінулі ўвагай пытанні, якія цікавяць асабіста мяне – раскрыццё культурнага патэнцыялу Беларусі, захаванне і прымнажэнне нацыянальных культурных каштоўнасцей, традыцый, рэканструкцыя знакавых для краіны аб’ектаў, удасканаленне музейнай работы з выкарыстаннем інфармацыйных распрацовак.