Понедельник, 1 марта 2021

Рэцэпты на Біс: пячэнне «Салодкае»

213

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Teens-фармат» Надзеі Хамета.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
сметанковае масла — 100 г,
цукар — 150 г,
какава-парашок — 50 г,
мука — 160 г,
яйка — 2 шт.,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
ванільны цукар — 1 ч.л.,
цукровая пудра — 100 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Растапіць сметанковае масла, паступова дадаць цукар, какаву, разрыхляльнік, дробку солі, ванільны цукар, усё старанна перамяшаць і дадаць муку. Цеста пакласці ў маразільную камеру на 30 мінут.
З цеста зляпіць шарыкі памерам з грэцкі арэх, абкачаць у цукровай пудры і выкласці на бляху (на паперу для выпечкі). Выпякаць 15 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Гатовае пячэнне пасыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!