Понедельник, 20 сентября 2021

Цюбінг: 10 парад для мяккага фінішу

227

Круглыя і мяккія надзіманыя санкі, цюбінгі, якія сёння карыстаюцца вялікай папулярнасцю і ў дзяцей, і ў дарослых, не заўсёды апраўдваюць сваю другую назву. Усе гэтыя “ватрушкі”, “плюшкі” і “пончыкі” тояць у сабе небяспеку і могуць у літаральным сэнсе прывесці да жорсткага фінішу. Каб не дапусціць гэтага, мы хочам нагадаць вам некаторыя правілы тэхнікі бяспекі пры карыстанні цюбінгам.

  1. Перад кожным катаннем правярайце стан “ватрушкі”.
    Паміж камерай і чахлом не павінна быць смецця, лёду і іншых пабочных прадметаў. Праверце швы і месцы мацавання ручак да чахла на трываласць.
    Перад спускам абавязкова праверце, ці правільна напампавана камера цюбінга. У ідэале пры націсканні рукой на камеру яна павінна прагінацца на некалькі сантыметраў.
  2. Выкарыстоўвайце цюбінгі, прыдатныя вам па памеры.
    На цюбінгу маленькага дыяметра будзе некамфортна: ногі будуць зачапляцца за трасу – і “ватрушка” можа закруціцца вакол сваёй восі, што вельмі небяспечна. У занадта вялікім цюбінгу вам будзе складана дацягнуцца да ручак, а значыць, вялікая рызыка вылецець з яго.
  3. Катайцеся на спецыяльна абсталяваных трасах.
    На жаль, у Пружанах такіх няма. Таму, калі ўжо выбралі для катання трасу непадрыхтаваную, абавязкова даследуйце яе на прыдатнасць. Схіл гары павінен быць не круты і не абледзянелы, інакш разгон цюбінга будзе занадта моцным. Спыніць “ватрушку” своечасова будзе практычна немагчыма. Унізе павінна быць досыць месца для тармажэння, не павінна быць дрэў, кустоў, слупоў і іншых перашкод, у якія можна ўрэзацца на вялікай хуткасці.
  4. Не спускайцеся “паравозікам”, не звязвайце цюбінгі адзін з адным.
    Калі адна з “ватрушак” перакуліцца, астатнія таксама пацерпяць бедства. У такой “кучы” не ўдасца пазбегнуць траўмаў.
  5. Не катайцеся на цюбінгу ўдваіх.
    Рызыка атрымаць траўму таксама павялічваецца ўдвая.
  6. Трымайце чарговасць і дыстанцыю. Сачыце, каб на вашым шляху не было іншых людзей.
    Перш чым пачаць спуск, пераканайцеся, што тыя, хто з’ехаў раней, ужо вызвалілі трасу. Самі таксама не затрымлівайцеся ўнізе і адразу пасля спуску адыходзьце ўбок. Ні ў якім разе не спрабуйце падымацца назад па схіле, дзе катаюцца людзі.
  7. Не выкарыстоўвайце цюбінг для буксіроўкі аўтамабілем, снегаходам, сабакамі!
    Па-першае, транспарціровачны трос “ватрушкі” не прызначаны для такой нагрузкі, а гэта значыць, што ён можа лопнуць. Па-другое, пры павароце цюбінг можа занесці і вы рызыкуеце перакуліцца і апынуцца пад коламі аўтамабіля.
  8. Катайцеся толькі се-дзячы (спінай наперад забараняецца!).
    Лежачы на жываце, на каленях і іншых позах катанне небяспечна: вы не зможаце моцна трымацца за ручкі цю-бінга. Памятайце, што тармажэнне рукамі і нагамі на хуткасці — недапушчальна.
  9. Не катайцеся на адным схіле разам з тымі, хто катаецца на санках (металічных, пластмасавых, драўляных), снегакатах і іншых снарадах. Гэта можа прывесці да пашкоджання “ватрушак” і сур’ёзнай траўмы.
  10. Выкарыстоўвайце ахоўныя сродкі: налакотнікі, накаленнікі і шлемы.