Вторник, 21 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: салата «Фантазія»

448

Рэцэпт ад дырэктара ДУК «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Таццяны Гуторкінай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
несалодкі крэкер — 1 пачак,
паста «Фіш ласось» — 140 г,
морква — 2 шт.,
яйкі — 5 шт,
плаўлены сыр (можна проста цвёрды сыр) — 150 г,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
зеляніна, грэцкія арэхі (па жаданні).
ПРЫГАТАВАННЕ
Адварыць яйкі і моркву, абдаць парэзаную цыбуліну кіпнем.
На круглую талерку выкласці інгрэдыенты ў наступнай паслядоўнасці: маянэз, крэкер, паста, сумесь з нацертай на тарцы морквы і яечных бялкоў, маянэз, крэкер, сумесь з нацертага сыру і цыбулі, крэкер, маянэз, нацерты жаўток, зеляніна і (або) грэцкія арэхі.
Салату паставіць у халадзільнік на адну гадзіну для насычэння.
Смачна есці!