Понедельник, 20 сентября 2021

«Soft» і «Workout». На чарговай дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі маладзёжныя субкультуры

303

У Беларусі працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі. Чарговая прайшла на мінулым тыдні ў Пружанах.
Да ведама, на Пружаншчыне праведзена ўжо чатыры дыялогавыя пляцоўкі. Абмяркоўваць будучае краіны на іх збіраліся пераважна прадстаўнікі маладога пакалення. У цэнтры ўвагі ўжо былі тэмы гарантый маладым спецыялістам, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў нашым раёне.


Апошняя сустрэча, на якой сабраліся намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце і сацыяльныя педагогі навучальных устаноў горада, навучэнцы мясцовага каледжа, атрымала нефармальны характар. На тэму, вынесеную на парадак дня: «Сучасныя маладзёжныя субкультуры», — разважалі гімназісткі Яна Малышкіна і Соф’я Яўцюшына. Яны падрабязна расказалі пра субкультуры, якія аб’ядноўваюць маладых людзей на Пружаншчыне, пра адносіны да іх у грамадстве, у тым ліку ў школьным асяроддзі. Бадай, самай папулярнай на сённяшні дзень з’яўляецца «soft», прадстаўнікоў якой вылучае пэўны стыль адзення. Юнакоў-аматараў актыўнага адпачынку аб’яднаў «workout» — так званая вулічная гімнастыка.


Падчас дыялога быў абмеркаваны і ўплыў інтэрнэт-прасторы на фарміраванне паводзін сучаснай моладзі. Да дарослых удзельнікаў пляцоўкі звярнуліся з прапановай папулярызаваць магчымасці спартыўных аб’ектаў і папрасілі звярнуць увагу на адсутнасць пляцовак для скейтараў і самакатараў.

Сярод запрошаных да абмеркавання тэмы гасцей былі першы сакратар ГА «БРСМ» А.М.Бабігорац і актывістка маладзёжнай арганізацыі, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу А.У.Каляда. Яны падтрымалі дыялог, расказалі пра існуючую ў горадзе субкультуру байкераў.

Падагульняючы вынікі сустрэчы, быў зроблены акцэнт на тым, што, якой бы субкультуры чалавек не аддаваў перавагу, адносіцца талерантна трэба да любой, калі толькі яна не дэструктыўная.
Марына Вакульская. Фота аўтара.