Среда, 24 февраля 2021

На 20-гадовую пружанку заведзена дзве крымінальныя справы: за ўцягненне ў прастытуцыю і за выкарыстанне занятку прастытуцыяй

1 467

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана 12 крымінальных спраў.

+У поле зроку праваахоўнікаў трапіла 20-гадовая пружанка, якая знайшла спосаб заробку адразу і для сябе, і для сяброўкі: яна прапанавала сваёй знаёмай з Івацэвіч падзарабіць на занятку… прастытуцыяй. Кліентаў для сваёй «падначаленай» дзяўчына шукала на сайце знаёмстваў. Як высветлілі ў ходзе следства, паслуга каштавала 50 рублёў, палову з якіх забірала сабе «працадаўца». Цяпер у дачыненні да жыхаркі Пружан узбуджана адразу дзве справы: адна — за ўцягненне ў прастытуцыю, другая — за выкарыстанне занятку прастытуцыяй.