Суббота, 12 июня 2021

З Днём выратавальніка!

521

Гэта пажарнае падраздзяленне лічыцца адным з лепшых
у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. За мінулы год змена больш за паўсотню разоў выязджала на трывожныя выклікі. Выратавальнікі прымалі ўдзел у ліквідацыі пажараў і іншых аварыйных здарэнняў у вёсках Парасляны, Слабудка, Сланімцы, Шубічы, Ліхасельцы і іншых населеных пунктах. У лютым мінулага года з дапамогай гідраўлічнага інструмента работнікі МНС вызвалілі вадзіцеля, які быў заціснуты ў аўтамабілі, што перакуліўся ў кювет каля в.Слабудка.


Сабраць разам усю змену, як расказвае начальнік часці Д.В.Ліпко, практычна немагчыма нават у спакойныя дні. Работнікі згодна з ратацыяй перыядычна выязджаюць на дзяжурствы на іншыя пажарныя пасты, але заўсёды знаходзяцца ў аператыўнай гатоўнасці выехаць на трывожныя выклікі. Частку з іх — начальніка каравула Ігара Цімашэвіча, Яўгена Якаўчука, а таксама вадзіцеля Міхаіла Буру, старшага пажарнага Сяргея Касачука і вадзіцеля Руслана Жука (на здымку злева направа) — мы засталі якраз перад такім выездам. Акрамя іх, у змену ўваходзяць камандзір аддзялення Віталій Канавалік, старшы пажарны Дзмітрый Ліневіч, вадзіцелі Андрэй Саўчук, Барыс Шчарбанёў і дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Андрэй Волкаў.
Алег Сідарэнка. Фота Аўтара.
Яшчэ больш матэрыял па тэме ў нумары «Рб» за 20 студзеня.