Понедельник, 20 сентября 2021

Час рыхтаваць расаду! Сабралі спіс культур, якія можна пачынаць вырошчваць у студзені

322

Канец студзеня — самы час паклапаціцца пра насенне для расады.
За якую работу можна ўжо прымацца і на што варта звярнуць асаблівую ўвагу, нам расказала гаспадыня магазіна “Кветкі і сувеніры” Вольга Свірыдава.


Балгарскі перац
Сярэдняспелыя і познаспелыя гатункі балгарскага перцу маюць тэрмін вегетацыі 110-140 дзён. Каб вырасціць іх, насенне на расаду высяваюць з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага.
Насенне балгарскага перцу спачатку садзяць у маленькі кантэйнер. Для падстрахоўкі — адразу дзве семечкі. Калі ўзышлі абедзве, то адзін парастак неабходна выдаліць. Як з’явяцца чатыры лісцікі, расаду трэба перасадзіць у большы кантэйнер.

Памідоры
У студзені актуальна садзіць ранняспелыя і познаспелыя гатункі памідораў. Варта ўлічваць, што памідоры перасаджваюць у адкрыты грунт ці цяпліцу не пазней за 60 дзён пасля з’яўлення парасткаў, інакш расада перарасце. Як і перац, насенне садзяць у маленькую ёмістасць па 2-3 семечкі, але ўрэшце пакідаюць толькі адзін парастак. Пры з’яўленні чатырох лісцікаў расаду памідораў перасаджваюць у большую ёмістасць.

Баклажаны
Баклажаны — познаспелыя, цеплалюбівыя і святлолюбівыя расліны. Па сутнасці, у натуральных умовах сярэдняй і паўночнай паласы расці баклажаны не могуць. Чалавек дапамагае дадзенай культурнай расліне паспець пры дапамозе ранняй высадкі расады. Фармат пасеву баклажанаў такі ж, як у перцаў і памідораў.

Сельдэрэй
Тэрмін вегетацыі сельдэрэю таксама працяглы — 160-200 дзён, таму безрасадным спосабам яго магчыма вырасціць толькі ў паўднёвых рэгіёнах. Для пасадкі выкарыстоўваюць сумесь глебы з пяском. У вялікі кантэйнер расаду перасаджваюць праз 30 дзён пасля з’яўлення парасткаў.

Кветкі
Калі рана пасадзіць кветкі на расаду, вясной садоўнік атрымае больш ранняе цвіценне.
Да кветак, якія пачынаюць высаджваць у студзені, адносяцца гіяцынты, крокусы, нарцысы, цюльпаны, бальзаміна, бягонія, гваздзік, дэльфініум, званочак карпацкі, лаванда, ільвіны зеў, пеларгонія, петунія, прымула, эўстома, геліятроп, гайлардзія, лабелія, геленіум восеньскі, гарычка.

У магазіне “Кветкі і сувеніры”
(вул.Інтэрнацыянальная, у будынку магазіна “Палявы”) можна набыць не толькі насенне, але і ўсё неабходнае для яго пасеву на расаду (глебу, посуд, угнаенні і інш.), а таксама атрымаць параду.
Магазін працуе з 8.00 да 22.00 гадзін, а ў пятніцу і суботу — з 8.00 да 21.00 гадзін.

https://www.instagram.com/flowers__pruzhany/