Воскресенье, 28 февраля 2021

Рэцэпты на Біс: слоеная салата «Сушы»

352

Рэцэпт ад настаўніцы СШ №5 Вольгі Барасій.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
слабасоленая чырвоная рыба — 300 г,
рыс — 300 г,
свежы агурок — 2 шт.,
вялікая морква — 1 шт.,
зялёная цыбуля,
васабі, маянэз.

ПРЫГАТАВАННЕ
Змяшайце маянэз з васабі. Гэта будзе запраўка нашай салаты, менавіта ёй мы будзем прамазваць пласты.
Адварыце рыс і моркву. Пакуль гэтая частка складнікаў салаты знаходзіцца на пліце, падрыхтуем астатнія прадукты: нарэжам невялікімі кавалачкамі рыбу, агуркі можна нарэзаць кубікамі або нацерці на тарцы для карэйскай морквы (тое ж зрабіць з адваранай морквай).
А цяпер выкладвайце салату пластамі, не забываючы змазваць іх сумессю з маянэзу і васабі: рыс, рыба, агурок, морква. Салаце лепш даць настояцца (можна пакінуць у халадзільніку нават на цэлую ноч), а зверху ўпрыгожыць дробна нарэзанай зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!