Воскресенье, 13 июня 2021

Працягваюць работу грамадскія прыёмныя

80

Прайшло амаль два месяцы, як у Шарашэўскім сельвыканкаме адкрылася “грамадская прыёмная”, прызначэнне якой — стаць своеасаблівай пляцоўкай для збору ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і актуальных праблемах рэгіёна і краіны ў цэлым.


Прайшло амаль два месяцы, як у Шарашэўскім сельвыканкаме адкрылася “грамадская прыёмная”, прызначэнне якой — стаць своеасаблівай пляцоўкай для збору ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і актуальных праблемах рэгіёна і краіны ў цэлым.

Кожны тыдзень па серадах прадстаўнікі мясцовага органа ўлады чакаюць жыхароў сельсавета на адкрыты дыялог. На жаль, магчымасцю звярнуцца са сваімі пытаннямі і прапановамі адносна сацыяльна-эканамічнага, палітычнага развіцця краіны шарашэўцы не спяшаюцца скарыстацца.

Як зазначыла выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Святлана Анатольеўна Амяльянец, да гэтага часу ў «грамадскую прыёмную» звярнулася толькі адна жанчына — кіраўнік шарашэўскай пярвічкі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раіса Аляксандраўна Бульчук, якая выказала думку аб мэтазгоднасці адмены кантрактнай формы найму.

— Чалавека трэба паважаць, шанаваць і даваць яму магчымасць для поўнай рэалізацыі яго здольнасцей. Пры кантрактнай форме найму гэта зрабіць складана, паколькі працаўнік не заўсёды ведае, што яго чакае заўтра. Быць або не быць? Падоўжаць ці не? — гэтыя пытанні ў хваляванні задае сабе кожны, у каго падыходзіць да заканчэння кантракт. А становішча падобнай нявызначанасці, пагадзіцеся, — не лепшая ўмова для плённай працы. Хто дасць гарантыю, што нейкі кіраўнік (бываюць жа розныя кіраўнікі) не скарыстаецца становішчам і адмовіць у працягу кантракта з чалавекам, да якога адчувае асабістую непрыязнь? — выказала сваю думку акты-вістка.

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе
З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця Рэспублікі Беларусь, унясення прапаноў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай сферы, эканомікі будзе весціся прыём у “грамадскай прыёмнай”:

—у г. Пружаны:
19 і 21 студзеня 2021 г. з 16.00 да 18.00 гадзін у будынку Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Р.Шырмы, 17, вялікая зала, 1-ы паверх), таксама з 15.00 да 17.00 гадзін прапановы можна выказаць па тэлефонах: 2-18-78, 9-10-54;

—у г.п. Ружаны:
20 студзеня 2021 г. з 16.00 да 18.00 гадзін у будынку Ружанскага сельскага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 4, актавая зала), з 15.00 да 17.00 гадзін прапановы можна выказаць па тэлефоне: 2-93-52;

—у г.п. Шарашэва:
20 студзеня 2021 г. з 16.00 да 18.00 гадзін у будынку Шарашэўскага сельскага выканаўчага камітэта (пл. Фіміна, 4, пам. 2, кабінет старшыні сельвыканкама), прапановы можна выказаць па тэлефоне: 2-92-35.