Среда, 20 января 2021

Шчыра віншуем з Нараджэннем Хрыстовым!

194

Паважаныя суайчыннікі, дарагія браты і сёстры!


З сардэчнай радасцю віншую ўсіх вас з вялікім святам –
Нараджэннем па плоці Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста!
У гэтыя светлыя дні мы зноў малітоўна перажываем найвялікшую падзею чалавечай гісторыі. У вялікай пакорлівасці Бог пажадаў прыйсці на зямлю ў выяве чалавечай і нарадзіўся ў бедных яслях пасярод пустыні, каб выратаваць чалавецтва, што гінула ў грахах.
Бог, наш Ісус Хрыстос, які нарадзіўся ў Віфлееме, хай блаславіць усіх нас у наступіўшым годзе мірам, здароўем і поспехам ва ўсякай добрай справе! Ды прынясе Ён у нашы дамы і сем’і радасць і жаданне жыць у згодзе, любові і праўдзе. Таму ў гэта свята актуальныя словы апостала Паўла: «Браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, мірнымі, — і Бог любові і міру будзе з вамі» (2 Кар. 13,11). Амінь.
Благачынны цэркваў Пружанскага раёна, настаяцель Аляксандра-Неўскага сабора г. Пружаны протаіерэй Міхаіл Носка.

Паважаныя святары і вернікі праваслаўнай
і іншых хрысціянскіх цэркваў Пружаншчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па юліянскім календары! Паважаныя пружанцы!
Віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Для мільёнаў людзей гэтае свята стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцяў хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не гаснуць веліч і ўзнёсласць хвалюючай урачыстасці, якая нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.
Нараджэнне Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі чаканнямі. Нездарма калядныя дні — гэта час выканання жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашых спагадзе, клопаце і дапамозе.
Светлае свята аб‘ядноўвае сем‘і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай цяпло любові і сяброўства не пакідае вас і вашых родных, а маральная сіла вялікага свята дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.
Ю.Ю. Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П. Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.

Фота: http://zviazda.by/