Понедельник, 19 февраля 2018

Куплино: шанс на исправление

1 850

22 жніўня прафесійнае свята адзначаць супрацоўнікі спецкамендатуры

Побач з райцэнтрам знаходзіцца папраўчая ўстанова адкрытага тыпу. Безумоўна, такое суседства не ўсім падабаецца, але і сумненняў у неабходнасці існавання спецкамендатур няма. Як расказвае начальнік ПУАТ №7 Ю.М.Бакаеў, сёння тут адбываюць пакаранне тыя, хто ўчыніў правапарушэнні, не нанес вялікі ўрон грамадству. Гэта асобы, якія ўчынілі дробныя крадзяжы, хуліганствы, працяглы час не плацілі         аліменты або сталі віноўнікамі дарожна-транспартных здарэнняў.

Усяго 102 чалавекі, якія павінны кампенсаваць нанесены дзяржаве і людзям урон.

— Мы праводзім з імі выхаваўчую работу, абавязкова накіроўваем на работу на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна,— расказвае Юрый Мікалаевіч. — Для чаго шчыльна супрацоўнічаем з аддзелам занятасці. У нас ёсць і ўласная «дошка вакансій», якая пастаянна абнаўляецца.

Безумоўна, спецкамендатура не падобна на лагер адпачынку. Пра тое, што тут адбываюць пакаранні па прыгаворы суда, нагадваюць жалезныя краты, строгі распарадак дня і супрацоўнікі ў міліцэйскай форме. Хаця ўсё-такі знаходзяцца такія асуджаныя, якім гэта падаецца гульнёй, і яны зноў учыняюць злачынствы. Як расказвае Юрый Бакаеў, нядаўна адзін з іх падапечных напаў на жанчыну, забраў залаты ланцужок. Адбываць пакаранне  за рабаў-ніцтва ён, згодна з прыгаворам суда, будзе ўжо ў месцах пазбаўлення волі.

Але падобныя выпадкі ўсё ж адзінкавыя, намнога больш гісторый пра тое, як людзі, адбыўшыя пакаранне, набываюць жыццёвы вопыт, бяруцца за розум. Ёсць выпадкі, калі асуджаныя знаходзілі на Пружаншчыне свае палавінкі, стваралі сем’і, сталі паўнацэннымі членамі грамадства. У гаспадарках  раёна працуюць тыя, хто некалі па дурасці спатыкнуўся, але вырашыў не паўтараць уласных памылак. Некаторыя сталі добрымі спецыялістамі, атрымалі сваё жыллё.

Важная і духоўная складаемая выхавання, за якую «адказвае» праваслаўны святар Ігар Мрыхін, які часта наведвае камендатуру, праводзіць гутаркі з асуджанымі. Для такіх сустрэч ва ўстанове створаны спецыяльны куток, падабрана літаратура.

— Часта сюды дастаўляюць тых, хто на волі злоўжываў спіртным, прапіваў не толькі свае рэчы, але і жытло, гаворыць Юрый Мікалаевіч. — З дапамогай айца Ігара шукаем ім цёплыя рэчы, гігіенічныя прыналежнасці.

Сапраўды, многае залежыць і ад супрацоўнікаў папраўчай установы, якія павінны быць добрымі псіхолагамі і накіраваць сваіх падапечных на пра-вільны шлях. Зараз у ПУАТ №7 працуюць 11 чалавек, многія з міліцыянераў служаць тут шмат гадоў (вакантнай застаецца пасада начальніка атрада). Сярод прафесіяналаў начальнік вызначае старшага оперупаўнаважанага А.Б.Сапагова і старшага інспектара па спецуліку М.М.Дарагасціна.

На здымках:

1. На нарадзе ў кабінеце начальніка ПУАТ №7           Ю.М.Бакаева намеснік начальніка С.І.Лапука і старшы оперупаўнаважаны А.Б.Сапагоў.

2. У дзяжурцы змену нясуць ветэран установы памочнік начальніка аператыўна-дзяжурнай службы Ю.М.Амельянчук і міліцыянер-дзяжурны І.С.Лаўрыновіч.

3. Старшы інспектар па спецуліку М.М.Дарагасцін праводзіць прафілактычную гутарку з асуджаным.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).


Один комментарий

  • kurmanbek каліноўскі

    А гдзе Павлуша Северынец пачаму пра йаго умалчалі і как йаго ўпяклі ў лічный калгас аднаго с «быфшых»? Уместо каб аддаць братам па веры в тым самым Купліно…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Это не язык а помесь болгарского с греческим высокогорным…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Sidor, будьте проще — главное не то, как передают, главное — суть передаваемого. Понимаете? 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Я реально не понимаю смысл первого комментария).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сямён

    2 Katrin:
    Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павел Севярынец асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня мінулага года на тры гады «хіміі».

    Ён быў накіраваны для адбыцця пакарання ў адно з самых аддаленых у Беларусі ад свайго роднага гораду (Віцебска) месца — вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе і знаходзіцца з 11 жніўня 2011 года. Умовы ўтрымання даволі складаныя — няма нават душа.

    Хаця Паўла гатовыя былі ўзяць на працу шэраг прадпрыемстваў з Пружан па спецыяльнасці дворнік, грузчык, маляр, але па загаду зверху ім забаранілі гэта зрабіць. Яго прымусова працаўладкавалі далей ад людзей у фермерскую гаспадарку Тарасевіча «Бардо», што ў Купліне, хаця ў тым жа Купліно ёсць яшчэ адна фермерская гаспадарка хрысціяніна Тайса, з якім у Севярынца было б значна больш агульнага, бо Севярынец — сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»
    http://pruzhany.net/forum/topic_46/1

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    начальник на Сергея Сергеича Сидорского похож 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    2 Сямён
    Вот теперь понятно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Катрин, Вы читаете, помимо СовБелии, другую, так сказать, независимую прессу? Или оные ресурсы заблочены?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    У меня вопрос был исключительно по вашему комментарию. Если я не поняла эту траясянку, это не значит, что я не в курсе каких-то событий.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Учитесь гуглить — многие вопросы отпадуть сами собой.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    вопрос: а Тайсу тоже сверху запретили брать на работу своего «христианина»? К слову мне почему-то кажется что Северинец сам отказался идти грузчиком в городскую организацию а пошёл к фермеру который под боком да и наверняка платить лучше и харчистее

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Витя

    2 Sidor:
    Палітвязню з вышэйшай адукацыяй Паўлу Севярынцу, які ўтрымліваецца ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, не знайшлося месца нават дворнікам.

    Хаця днём раней, па словах Паўла, прапанова была не толькі дворнікам, але і мулерам, і грузчыкам.
    За ноч ніводнай вакансіі не стала:

    — Я ўжо размаўляў там, паўсюль у горадзе сказалі, што не. Учора нібыта бралі, але сёння ў горадзе ўжо ўсе кажуць, што не, вось тут толькі што ўзялі, гэтая вакансія занята. Або: «вас не дэзынфармавалі, усё не так, вакансіі насамрэч няма» – гэтак адказваюць на ўсіх магчымых месцах працы ў горадзе. Я так разумею, што яны не хочуць, каб я быў у горадзе. Спецыяльнасці там паўсюль харошыя. А грузчыкоў вельмі шмат, я быў у аддзеле кадраў, спытаў, ці ёсць вакансіі на грузчыкаў — ніводнай няма. «Для вас няма». Я размаўляў з загадчыцай, яна сказала: «ўсё, ужо там чалавек пайшоў». Кажу, дык там два трэба было – «не дурыце галавы, няма вакансій». Быў у краме, заходзіў у музей, у бібліятэку, у раён – паўсюль тое самае. Прычым, у адных месцах мне казалі, што званілі КДБісты, у другіх — бачыў па шкляных вачах, што званілі альбо прыходзілі.
    http://new.racyja.com/news/sevyarynets-ne-mozha-uladkavatstsa-na-pratsu

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    конкретно могу доказать (но не тут) что где-то он говорит правду а где-то беззастенчиво врёт

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сямён

    2 Sidor:
    Своими предыдущими предположениями Вы доказали, что Вам легче публично выдать свои мысли за действительность, чем обратиться к первоисточнику, как это сделал Витя.
    Что Вы Sidor можете доказать человеку, который лично водил Павла по местам трудоустройства, где ему предлагали работу, а на следующий день в тех же местах отказывали?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Может вы водили в один из дней. Но я лично видел Павла, он заходил к нам и с ним был человек по имени Николай

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьянка

    его не хотели брать на работу не за то,что он политзаключенный, а за то что доносы строчит на всех работников во все инстанции…кому хочется сор из избы выносить, а?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Вот этому я верю, почему-то?, больше всего

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшы Капец

    Дык, если строчит по делу, то в чём проблема? Или будем и дальше продолжать читать подобные сводки о пьянстве на рабочих местах — http://www.budni.by/?p=4188#more-4188 ?
    А сор из избы выносить надо! И, в первую очередь, его надо выносить из своих собственных голов. Советский сор… И, чем быстрее мы его вынесем, тем раньше устремимся в светлое будущее.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьянка

    Строчить по делу, по какому делу? Пьянство на рабочем месте- это не его вообще дело, на это есть товарищи директора и их «шестерки», на крайний случай работники доблестной милиции…Вот именно, в те времена, из-за таких как он Сталин уничтожал ни в чем неповинных людей….так что мусор у НЕГО в голове…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Саня 339

    Прювет »роднму «ИУОТ».

    Крепитесь пацаны!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *