Понедельник, 10 декабря 2018

20 августа — Всемирный день гуманитарной помощи

2 308

Рашэнне адзначаць такі дзень прыняла ў 2008 годзе Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца часткай самай буйной у свеце гуманітарнай сеткі, якая аб’ядноўвае каля 100 мільёнаў чалавек у 187 краінах. Там, дзе здараецца бяда, аўтамабілі і самалёты з эмблемай Чырвонага Крыжа вязуць гуманітарную дапамогу людзям, якім яна патрэбна. Калі наша Беларусь пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падтрымку аказалі многія краіны. Калі ж сёлета здарылася трагедыя ў Японіі, то ўжо Беларускі Чырвоны Крыж сабіраў ахвяраванні для дапамогі японскаму народу.

Працяглы час у нашым раёне таксама дзейнічае арганізацыя Чырвонага Крыжа, якая аказвае дапамогу сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, а таксама тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. З дапамогай неабыякавых людзей наша арганізацыя збірае ў якасці гуманітарнай дапамогі адзенне, куртки женские, прадукты харчавання, вітаміны і лекі, дзіцячае харчаванне.

Штогод мы праводзім дабрачынныя акцыі — «Ёлка жаданняў», «Дапамога», «Дзіця ідзе ў школу», «Міласэрнасць без межаў» і іншыя. Падчас такіх мерапрыемстваў праводзіцца збор ахвяраванняў праз скарбонкі Чырвонага Крыжа, затым на гэтыя сродкі купляюцца неабходныя тавары і выдаюцца тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.

У нашай арганізацыі шмат памочнікаў. Гэта і дзяржаўныя органы — райвыканкам і сельскія выканаўчыя камітэты, пярвічныя арганізацыі ў навучальных установах, на прадпрыемствах. А таксама нашы валанцёры, якія працуюць добраахвотна.

Зараз у Пружанах праходзіць дабрачынная акцыя «Дзіця ідзе ў школу»: сабраныя сродкі будуць выдаткаваны на закуп школьных прыналежнасцей для шматдзетных сем’яў. Нягледзячы на тое, што ўсе мы перажываем цяжкасці, усё-такі знаходзяцца людзі, якія жадаюць дапамагчы навакольным. Нагадваем, што да акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя: скарбонкі ўсталяваны ў магазіне «Універсам» (вул.Савецкая, 6), аддзяленнях «Беларусбанка» (вул. Савецкая, 6 і вул. Заводская, 16).

Людміла Лелікоўская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *