Среда, 19 сентября 2018

Спасовские яблоки на опытной станции

1 784

Сёлетні год не багаты на яблыкі. Аднак у садзе абласной доследнай станцыі яблыкаў удосталь. Хаця дзве папярэднія зімы, як расказвае загадчык аддзела садаводства В.В.Пянко (на здымку), нанеслі нямала шкоды. Асабліва складаным быў люты, які спачатку абудзіў дрэвы раннім цяплом, а потым памарозіў. Усяго знішчана было каля сямі тысяч яблынь. Засушлівае надвор’е першай паловы чэрвеня, халодныя ночы таксама збілі нямала завязі.

І ўсё ж, нягледзячы на агрэсіўныя ўмовы надвор‘я, сад сёлета павінен даць ураджай большы, чым мінулагодні.

— Урадзілі сёлета практычна ўсе сарты,— расказвае Васіль Васільевіч. — Шмат было ранніх яблыкаў, якія ўжо рэалізавалі. Позніх сартоў мяркуем зняць да 900 тон.

Бягучы год для доследнай станцыі будзе адметны яшчэ і тым, што мяркуецца частку ўраджаю прадаць на экспарт. Частка будзе закладзена на захоўванне, а пераважная большасць, як і раней, пойдзе ў мясцовы гандаль.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *