Суббота, 12 июня 2021

Як будуць працаваць медустановы раёна падчас свят?

633

Міністэрствам аховы здароўя зацверджаны графік работы паліклінік у бліжэйшыя святочныя і выхадныя дні.


25 снежня, 1 і 7 студзеня прыём пацыентаў весціся не будзе, аднак пры неабходнасці атрымання тэрміновай меддапамогі можна звярнуцца ў прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ, які працуе кругласутачна.
26 снежня, а таксама 2 і 9 студзеня медустановы працуюць па графіку суботняга дня. Гэта значыць, што паліклінікі ў Пружанах, Ружанах і Шарашэве, усе ФАПы і амбулаторыі будуць адкрыты з 9 да 15 гадзін.
У пятніцу, 8 студзеня, урачы пружанскай паліклінікі будуць весці прыём па графіку буднага дня — з 8.00 да 20.00.