Суббота, 16 января 2021

Гісторыя з фатаграфіяй. Снежная зіма ля першай школы

505

Яшчэ адзін фотаздымак з альбома Сяргея Шведа, на якім адлюстравана навядзенне парадку на алеі Бяссмерця. Нагадаем, што знаходзілася яна па вул. Савецкай, каля старога будынка сярэдняй школы №1 імя ЧБВА.


Гэта можа быць канец 1970-х — пачатак 1980-х гадоў. Вуліца Я.Купалы, якая бачна на заднім плане, амаль і не памяняла свой выгляд за гэты час. А вось бясснежныя зімы апошніх гадоў прымушаюць пазайздросціць пухнатым сумётам.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА