Суббота, 12 июня 2021

Наша апытанне: а вы прызвычаіліся да маскі?

465


Яшчэ ў лістападзе мы спыталіся ў падпісчыкаў нашага Viber-канала, ці прывыклі яны да абавязковага надзявання масак у грамадскіх месцах. Пераважная большасць тых, хто прыняў удзел у апытанні, адказала, што гатова насіць маску столькі, колькі патрабуецца. Аднак некаторым нават за ты-дзень сродак абароны ад віруса надакучыў настолькі, што нават перашкаджаў дыхаць і жыцьМіж тым, з моманту прыняцця рашэння аблвыканкама аб нашэнні масак прайшоў ужо месяц. Ці прызвычаіліся нарэшце пружанцы да масачнага рэжыму? Гэтым мы цікавіліся на пружанскіх вуліцах.

Андрэй:

– Да абавязковага масачнага рэжыму, канечне, прывык. Аддаю перавагу шматразовым маскам. Адну з іх вы зараз бачыце на мне. Лічу, што маска, якую можна надзець не адзін раз, куды больш зручная: аднаразовыя могуць раптам скончыцца, а чалавека без маскі не стануць абслугоўваць у тым жа магазіне. Словам, шматразовыя маскі лепш, галоўнае – утрымліваць іх у чысціні.

Вольга:


– За месяц хаджэння ў масцы магу зрабіць такую выснову: яе нашэнне – ужо не праблема. Праблемы могуць узнікнуць, калі маскі няма, таму я адназначна за яе выкарыстанне. Упэўнена, што такім чынам мы стрымліваем распаўсюджанне бактэрый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. У грамадскіх месцах – на вуліцы і працы, у магазіне і транспарце – карыстаюся шматразовымі маскамі. Пасля выкарыстання абавязкова іх мыю, кіпячу і прасую.

Кірыл:

– Неабходнасць надзявання маскі напружвае дагэтуль. Ну, нязручна мне, цяжка дыхаць! Аднак нікуды не дзенешся. Я разумею, што нашэнне масак вельмі важнае для захавання здароўя. Перавагу аддаю шматразовым маскам з тканіны.

Вікторыя:


– Мы ў школе ўжо неяк прывыклі, што ўсе настаўнікі вядуць заняткі ў масках. Надзяваць іх рэкамендуюць і нам, вучням. Асабіста я на ўроках стараюся знахо-дзіцца ў масцы. І абавязкова — у магазіне, транспарце, часам нават падчас прагулак з сяброўкамі. Мне здаецца, што маска – нядрэнны сродак абароны ад віруса, але толькі тады, калі яе носяць усе — і здаровыя, і хворыя людзі.

Сяргей:


– Разумею, што масачны рэжым уведзены дзеля нашай бяспекі, але, скажу шчыра, так і не прывык да яго. Ды і не веру, што менавіта маска цалкам абароніць мяне ад інфекцый. Наогул мне б вельмі хацелася, каб каранавірус як мага хутчэй адступіў, мы скінулі маскі і вярнуліся да ранейшага, больш-менш спакойнага жыцця.


У чарговы раз нагадаем, што, згодна з рашэннем аблвыканкама ад 17 лістапада, маску трэба надзяваць у магазінах і на аб’ектах грамадскага харчавання, у аптэках і бальніцах, установах сацабслугоўвання, адукацыі і культуры. Не забывайце пра сродак абароны і падчас наведвання адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў грамадскага абслугоўвання, банкаў, пошты і паездак у грамадскім транспарце.
Клапаціцеся пра ўласнае здароўе і не хварэйце!
Думкамі цікавіліся Уладзіслаў Шпарла і Сяргей Талашкевіч (фота)