Суббота, 12 июня 2021

Ёсць прапанова? Вам у «грамадскую прыёмную»

195

Другі месяц як у райвыканкаме, а таксама Ружанскім і Шарашэўскім сельвыканкамах працуюць «грамадскія прыёмныя»: прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты розных узроўняў кожны тыдзень вядуць прыёмы грамадзян.

Падчас работы адной з «грамадскіх прыёмных»


У «грамадскіх прыёмных» людзей чакаюць з прапановамі па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай галіны, эканомікі. На сённяшні дзень ужо сабраны шэраг прапаноў, якія былі накіраваны для іх далейшага разгляду.
Як удакладніла загадчыца сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Пракаповіч, найбольш паступіўшых прапаноў тычыцца рэфармавання пенсіённай сістэмы: грамадзяне прапануюць вярнуць ранейшы ўзрост выхаду на пенсію, ільготы для ваенных пенсіянераў, змяніць сістэму найму і аплаты работнікаў, у тым ліку пасля іх выхаду на заслужаны адпачынак.
Акрамя таго, было некалькі прапаноў па ўзмацненні адказнасці для некаторых парушальнікаў. У прыватнасці, насельніцтва раіць узмацніць адказнасць вадзіцеляў за парушэнне Правілаў дарожнага руху, якія датычацца ваджэння ў нецвярозым стане, за выяўленне фактаў махлярства, нядобрасумленнае вя-дзенне бізнесу, немэтазгоднае выкарыстанне крэдытаў.
Некалькі зваротаў тычылася існавання грамадскіх арганізацый і іх фінансавання. Прапанавана спрасціць сістэму рэгістрацыі і ліквідацыі грамадскіх арганізацый, прымянення дзейсных мер у дачыненні да іх у выпадку невядзення дзейнасці на працягу некалькіх гадоў.
Што да канстытуцыйнай рэформы і дзяржаўнага будаўніцтва, прапановы тычыліся часу правядзення рэферэндуму па прыняцці новай рэдакцыі Асноўнага Закона, змянення сістэмы выбараў у парламент, павелічэння тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў, арганізацыі работы прадстаўнічага органа, а таксама кола ўдзельнікаў і тэрміну знахо-джання на пасадзе Прэзідэнта.
Сабраны пытанні і для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.
Работа «грамадскіх прыёмных» працягваецца.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе
З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця Рэспублікі Беларусь, унясення прапаноў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай сферы, эканомікі і інш.
будзе весціся прыём
у “грамадскай прыёмнай”:
15 і 17 снежня 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін:
-у г. Пружаны – будынак Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Р.Шырмы, 17, вялікая зала, 1-ы паверх). Прапановы можна таксама выказаць па тэлефонах: 2-18-78, 9-10-54 (з 15.00 да 17.00 гадзін);

16 снежня 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін:
-у г.п. Ружаны – будынак Ружанскага сельскага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 4, актавая зала). Прапановы можна выказаць па тэлефоне: 2-93-52 (з 15.00 да 17.00 гадзін);
-у г.п. Шарашэва – будынак Шарашэўскага сельскага выканаўчага камітэта (пл. Фіміна, 4, пам. 2, кабінет старшыні сельвыканкама). Прапановы можна выказаць па тэлефоне: 2-92-35 (з 15.00 да 18.00 гадзін).