Среда, 20 января 2021

У падарунак — БЫЧОК, і ён можа быць вашым! Галоўнае — падпішыцеся на «раёнку»!

561

Шаноўныя чытачы!

Апошнія гады, напярэдадні Новага года і Калядаў, а таксама ў разгар падпісной кампаніі на “Раённыя будні”, рэдакцыя нашай раённай газеты асабліва клапоціцца пра сваіх падпісчыкаў. Акрамя свежых навін, аповедаў пра цікавых людзей і гістарычныя падзеі, адказаў на хвалюючыя вас пытанні, пра што заўсёды піша “раёнка”, сёлета мы падрыхтавалі вам яшчэ і нечаканы сюрпрыз.


Разам з сябрам газеты — адным з прадпрыемстваў раёна — мы вырашылі не толькі зрабіць разнастайным ваша жыццё ў плане апошніх навін, але і парадаваць цікавымі і карыснымі падарункамі. І галоўны з іх — сімвал надыходзячага года — бычок! Так-так, самы сапраўдны маладзенькі і прыгожанькі бычок, які чакае шчаслівага ўладальніка з ліку падпісчыкаў “Раённых будняў”, хто аформіць падпіску на першае паўгоддзе (6 месяцаў) 2021 года. І не варта загадзя непакоіцца: калі шчасліўчык, каму дастанецца жывёліна, не будзе ведаць, што з ёй рабіць, на прадпрыемстве знойдуць, чым годна замяніць бычка…


Акрамя гэтага, ажно 21 падпісчык (па ліку надыходзячага года) атрымае смачныя і сытныя падарункі да святочнага стала, сфармаваныя з мясной прадукцыі мясцовай вытворчасці. І яшчэ 21 чалавек будзе адзначаны салодкімі навагоднімі падарункамі. Праўда, усе яны дастануцца толькі самым удачлівым нашым чытачам з ліку тых, хто падпішацца на “Раённыя будні” на першы квартал або першае паўгоддзе 2021 года.


Менавіта гэта – падпіска на раённую газету на 2021 год — і будзе шчаслівым білетам на ўдзел у конкурсе, які аб’яўляе рэдакцыя сярод сваіх падпісчыкаў. Пачынаючы з гэтага нумара (фрагмент №1) і завяршаючы студзеньскімі нумарамі “раёнкі” за 2021 год, мы будзем друкаваць элементы прыгожага малюнка, які вы павінны сабраць, склеіць і разам з квітком аб падпісцы даслаць ці прынесці ў рэдакцыю. Аб выніках конкурсу газета паведаміць ужо ў Новым, 2021 годзе. Таму старайцеся не ўпусціць свой шанец на падарунак і, вядома, на магчымасць заўсёды быць у курсе раённых навін. Сваіх верных падпісчыкаў, якія застаюцца з “раёнкай” многія гады, мы шануем асабліва, таму ў пісьмах яшчэ і расказвайце пра сваё сяброўства з “раёнкай”.


Вы з намі? Тады падпісвайцеся і дасылайце ў рэдакцыю пісьмы з квіткамі аб падпісцы на раённую газету і склееным малюнкам. Пісьмы да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца па 25 студзеня 2021 года. Пасля падвядзення вынікаў мы абавязкова вас праінфармуем, магчыма, заінтрыгуем і, вядома, парадуем!
З павагай, Галіна Свідуновіч, галоўны рэдактар газеты.

Вас чакае:
*суперпадарунак – бычок;
*21 “мясны” падарунак, у кожным: наборы шашлыку, фаршу, стэйкаў, каўбасак;
*21 “салодкі” падарунак, у кожным: цукеркі, пячэнне, зефір.

На конкурс разам са склееным малюнкам рэдакцыя будзе прымаць квіткі (або іх ксеракопіі)
аб індывідуальнай падпісцы
на газету “Раённыя будні” (серада і субота)
на першы квартал
ці першае паўгоддзе 2021 года.

Кошт поўнай падпіскі
(серада і субота, падпісны індэкс — 63949):
на 3 месяцы — 19 руб. 50 кап.,
на 6 месяцаў — 39 руб. 00 кап.

Кошт ільготнай падпіскі
для пенсіянераў, шматдзетных сем‘яў
(серада і субота, падпісны індэкс — 63294):
на 3 месяцы — 18 руб. 45 кап.,
на 6 месяцаў — 36 руб. 90 кап.