Четверг, 29 июля 2021

Гісторыя з фатаграфіяй. Від на «сёмы» магазін

958

Так выглядала цяперашняя прадуктовая крама «Меркурый» філіяла райспажыўтаварыства «Прадтавары», што на рагу Кастрычніцкай і Чырвонаармейскай у Пружанах, у сярэдзіне 1970-х.


Уласна кажучы, прыгожая назва ў магазіна №7/8 з‘явілася адносна нядаўна, а пружанцы, колькі памятаю, называлі яго «сёмы». Ён быў пабудаваны амаль на тым месцы, дзе да вайны размяшчаўся вакзал чыгуначнай вузкакалейкі. Нават не ведаю, у якім годзе з‘я-вілася першая палова магазіна, а другую прыбудоўвалі ў 1967-68 гг. Памятаю, як дзецьмі мы лазілі па будоўлі. Тут можна было знайсці шмат каштоўных рэчаў, напрыклад, металічныя накрыўкі ад бутэлек з-пад піва і газіроўкі. Каменьчыкам забівалі ўнутр востры край і выкарыстоўвалі атрыманыя «бляшкі» для гульні ў «біткі».
Гэты фотаздымак зроблены з акна інтэрната Пружанскага саўгаса-тэхнікума, які і цяпер знаходзіцца на супрацьлеглым баку вуліцы.
Яго аўтар Анатоль Антановіч у 1975-78 гадах вучыўся тут на аддзяленні механізацыі.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.