Четверг, 23 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: салата «Сонейка»

592

Рэцэпт ад гаспадыні цырульні «Юлія» Ірыны Дакімовіч.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
адварная ялавічына — 200 г,
агурок свежы — 2 шт.,
памідоры — 2 шт.,
морква па-карэйску — 100 г,
любы маянэзны або ёгуртны соус.
(Колькасць інгрэдыентаў залежыць ад колькасці гасцей).
ПРЫГАТАВАННЕ
Ялавічыну, памідоры, агуркі нарэзаць саломкай і выкласці на вялікую талерку горкамі па крузе. Горкай выкласці таксама моркву па-карэйску, а ў цэнтры паставіць маленькую місачку з соусам (у мяне атрымліваецца нешта падобнае на сонейка).
У такім выглядзе і падаваць на стол. Можна змяшаць непасрэдна перад гасцямі, а можна кожнаму дазволіць «сабраць» салату самастойна.
Калі не баіцеся эксперыментаваць, дадайце сонейку «праменьчыкі» на свой густ (сярод магчымых варыянтаў: сыр, балгарскі перац, цыбуля, смажаная бульба, бурак і нават зярняты граната).
Смачна есці!