Четверг, 23 сентября 2021

Вучнёўскі чэмпіянат па “Што? Дзе? Калі?” упершыню прайшоў у анлайн-рэжыме

373

Завяршыўся раённы чэмпіянат III абласнога сінхроннага турніру па гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод каманд 5-7 класаў. У ім прынялі ўдзел 17 каманд з 13 агульнаадукацыйных устаноў горада і раёна.
Конкурс упершыню праходзіў у анлайн-рэжыме.

Юным знаўцам неабходна было прадэманстраваць свае веды ў двух турах, па 15 пытанняў кожны. Дакладнасць адказаў ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі А.М.Пухнарэвіч.


Па выніках чэмпіянату дыпломам I ступені была ўзнагароджана каманда “6 звілін” з СШ № 4. Дыплом II ступені — у каманды “Эўрыка” з Ліноўскай СШ. Замкнула тройку прызёраў каманда “КЛЕVER” з СШ № 5, якая атрымала дыплом III ступені.
Алена Зубко.