Понедельник, 19 февраля 2018

Ждать нельзя спасать. Где поставить запятую в экстренной ситуации?

2 091

У нашым доме здарыўся пажар. Выратавальнікі, перад тым як трапіць у кватэру, спачатку звярнуліся па дазвол у праваахоўныя органы. І гэта ў той момант, калі адлік чалавечага жыцця ідзе на секунды. Няўжо ім нельга самім вырашаць такія пытанні?

Хвалюючае пытанне каменціруе выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка РАУС маёр міліцыі І.А.Амельянчук: — Сапраўды, ч.2 арт.202  Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае для службовай асобы, якая, карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі, пранікне ў чужое жыллё, арышт на тэрмін да паўгода. Хаця, як гавораць сярод юрыстаў, гэтая частка «непрацуючая», бо прымяняецца вельмі рэдка.

Увогуле ёсць унутраныя правілы дзеяння як для праваахоўных органаў, так і для падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, дзе гаворыцца: калі ёсць яўны факт учынення злачынства або пагроза жыццю, то супрацоўнікі маюць права на пранікненне ў кватэру або дом без атрымання дазволу. На маю думку, проста ідзе неадпаведнасць паміж заканадаўчымі актамі, з-за чаго мы часта вымушаны перастрахоўвацца. Думаю, што тут неабходна дапрацоўка заканадаўства.

3 комментариев

  • Виталий

    без бумажки ты букашка…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • SerKov

    ..да…иногда «по закону» как то не то…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    О-о-о, прозревает парниша! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *