Суббота, 16 января 2021

Рэцэпты на Біс: салата «Пікантная з грыбамі»

343

Рэцэпт ад спецыяліста Пружанскага РАНС Людмілы Бурнос.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
грыбы — 500г,
яйкі — 3 шт.,
морква — 3 шт.,
цыбуля — 3 шт.,
бульба — 5 шт.,
марынаваныя агуркі — 3 шт.,
маянэз або любы маянэзны соус.
ПРЫГАТАВАННЕ
Грыбы, яйкі, бульбу адварыць паасобку, астудзіць, нарэзаць саломкай.
Моркву і цыбулю нарэзаць саломкай і пасераваць. Агуркі таксама нарэзаць саломкай.
Усе інгрэдыенты змяшаць і заправіць маянэзам або маянэзным соусам.
Смачна есці!