Четверг, 15 апреля 2021

Кошт праезду ў гарадскім аўтобусе вырас на 10 капеек

351

Згодна з рашэннем аблвыканкама, павысіліся тарыфы па праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце.

Як паведамілі ў аўтапарку №11 г.Пружаны, кошт праезду ў гарадскім аўтобусе вырас на 10 кап. і цяпер за адну паездку давядзецца заплаціць 70 кап. Адпаведна павялічыўся і кошт праязных білетаў шматразовага выкарыстання. Праязны на адну дэкаду абыдзецца ў 9,39 руб., на паўмесяца – у 14,11 руб., на месяц — 26,77 руб. Кошт паездкі на папулярным прыгарадным маршруце “Пружаны – Аранчыцы” без заезду ў в.Слабудка складзе 90 кап., з заездам у Слабудку абыдзецца ў 1,08 руб.