Четверг, 15 апреля 2021

Рэцэпт на біс: печыва “Кароўка”

257

Рэцэпт на біс ад дырэктара ДУ “Пружанскі раённы архіў” Веры Канстанцінаўны Клюкач.

Інгрэдыенты:
1 бляшанка варанай згушчонкі,
1 пачак сметанковага масла,
3 шклянкі мукі,
1,5 ч.л. разрыхляльніка.

Прыгатаванне:
Размягчыць масла і змяшаць са згушчонкай. Муку прасеяць і дадаць разрыхляльнік.
Усе інгрэдыенты змяшаць і замясіць цеста. Яно атрымліваецца рыхлым і мяккім.
Сфармаваць шарыкі і выкласці іх на бляху, засланую пергаментнай паперай, зверху прыціснуць відэльцам.
Выпякаць пры 180 градусах 12-15 мінут.

Смачна есці!