Пятница, 22 июня 2018

Лучший продавец области работает в универсаме «Центральный»

2 064

Штогадовы конкурс на званне лепшага прадаўца вобласці адбыўся 22 ліпеня ў горадзе Іванава. У спаборніцтве прынялі удзел 30 чалавек. Конкурс праходзіў у два этапы, вынікам якіх стала бясспрэчная перамога прадаўца ўніверсама «Цэнтральны» г.Пружаны Марыны Петруковіч. Пра свае перажыванні, сумненні і пра сваю любімую справу расказвае сама пераможца.

—Марына Мікалаеўна, якім чынам перамога засталася у Вашых руках?

—Думаю, проста я і мая група падтрымкі верылі ў свае сілы і вельмі стараліся. Дастойных канкурэнтаў было шмат. На першым этапе (візітка, дзе патрэбна было прадставіць сябе і свой магазін) усе ўдзельнікі выступілі ўдала, а вось другі паказаў на самой справе, хто на што здольны. Кожны выцягнуў білет з назвай групы тавараў і павінен быў даць ёй характарыстыку. Мне трапіліся фрукты і агародніна. Было вельмі страшна адказваць, каленкі дрыжалі… Калі ты стаіш, а на цябе глядзіць

столькі людзей  і ўсе яны так уважліва

слухаюць…

— А Ваша група падтрымкі, хто гэтыя людзі?

— Гэта загадчыца ўніверсама Жана Васільеўна Ліцкевіч, намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па гандлі Ларыса Мікалаеўна Жуковіч, намеснік дырэктара філіяла «Прадтавары» па гандлі Алена Міхайлаўна Новік, загадчыца гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Алена Мікалаеўна Старко, спецыяліст па кадрах райспажыўтаварыства Алена Аляксандраўна Карпей, прадавец  універсама Алена Вячаславаўна Данілік. Яны адыгралі не апошнюю ролю ў маёй перамозе: дапамагалі рыхтавацца, падтрымлівалі, калі я хвалявалася. Вялікі дзякуй ім за гэта!

—Мабыць, справа, якой займаешся, павінна падабацца, каб так упэўнена яе абараняць?

—Гэта так. Я адразу пасля школы пайшла вучыцца на прадаўца і ўжо тады зразумела, што гэта — маё. Скончыўшы Брэсцкі гандлёвы каледж, два гады таму прыйшла ва ўніверсам на работу. І мне яна падабаецца.

Працаваць, зразумела, складана, але я чамусьці не стамляюся. І нават калі была ў адпачынку, думала, як бы хутчэй выйсці на работу.

Але на адным месцы стаяць не хочацца, ёсць куды расці, таму падала ў гэтым годзе дакументы ў Маладзечненскі каледж «Белкаапсаюза», хачу вучыцца далей. Спадзяюся, што паступлю.

—Праца ў гандлі — гэта зносіны з пакупнікамі, якія маюць абсалютна розныя характары.  Як быць з тымі, хто з-за любой дробязі пачынае сварыцца?

—Усе мы — людзі. У кожнага бывае дрэнны настрой. Мы імкнемся разумець гэта і быць з усімі аднолькава ветлівымі, памяркоўнымі. Іншы раз і хочацца адказаць грубіяну гэтак жа груба, але стрымліваешся, усміхаешся, і людзі звычайна супакойваюцца. Ёсць і вельмі «цяжкія» пакупнікі, якіх супакоіць куды цяжэй. Іншы раз даводзіцца па некалькі разоў прасіць прабачэння «ні за што». Але гэта — наша работа.

— Што лічыце галоўным у сваёй справе?

— Усё ж галоўнае — работа з пакупнікамі. Хочацца, каб яны прыходзілі ў магазін і выбіралі сапраўды тое, што ім патрэбна. Не заўсёды людзі дакладна ведаюць, чаго хочуць, не ўсе арыентуюцца ў шырокім асартыменце. Задача прадаўца — дапамагчы ім з выбарам, прапанаваць неабходны тавар, наблі-зіць да пакупкі, каб пакупнік выйшаў не раззлаваны, а задаволены.

— А змянілася неяк стаўленне кіраўніцтва і  калег да вас пасля перамогі ў конкурсе?

— Прыемны бонус: мне павысілі разрад да пятага. Усе былі вельмі задаволены, хвалілі.

Зараз пачнецца падрыхтоўка да рэспубліканскага этапу конкурсу, спадзяюся на поспех і там. Хочацца, каб аб нашым райспажыўтаварыстве гаварылі — і толькіо добрае. А для мяне гэта шанц яшчэ павысіць разрад.

—Ці надала перамога ў конкурсе упэўненасці, што гандаль — менавіта Ваша справа?

—Я і так ведаю, што гэта маё. Нездарма я вучылася, працую, набываю новыя веды… А перамога — гэта толькі вынік працы. Калі выконваеш справу праз «не хачу» наўрад ці даб’ешся поспеху. Я рыхтавалася, чытала літаратуру і вельмі хацела перамагчы. У мяне атрымалася. Па-глядзім, што будзе на рэспубліканскім этапе.

— Жадаем Вам поспехаў!

Гутарыла Алеся Шумовіч, студэнтка  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

На здымку: прадавец гарадскога ўніверсама Марына Петруковіч.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.


  • самызнающи

    Прекольны ролик! Кто то же это снимал!? (трясущёйся рукой,баланс белого с жёлтого до синего,замедление в «каше»), а так видна работа конечно! Представляю,какие были «остальные ролики конкурентов»….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • lady

    Самызнающи, выучи простые правила языка!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    К сожалению, видимо автор ролика еще не использует «Высококачественную технику с хорошей современной оптикой – новейшее оборудование, которое поможет создать чёткие и безупречные кадры без «снега», искажений и всевозможных изъянов…»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сергей

    Раенка теперь мабилой фотает репортажи7

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *