Среда, 14 апреля 2021

На Пружаншчыне працуюць «грамадскія прыёмныя»

249

На бягучым тыдні з насельніцтвам сустракаліся прадстаўнікі раённай улады, сельвыканкамаў, грамадскіх арганізацый. Яны чакалі ініцыятыўных людзей з прапановамі па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што на прыём таксама прыходзілі з актуальнымі праблемамі, звярталіся і па кансультацыі па шэрагу пытанняў.

Прыём вядзе першы сакратар раённай арганізацыі РГА «БРСМ» Аляксандр Бабігорац

За першы тыдзень работы «грамадскіх прыёмных» паступілі прапановы аб унясенні змяненняў у пенсіённае заканадаўства. У тым ліку, гэтую тэму ўздымалі і перад намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Ханавец, якая мела зносіны з пружанцамі ў аўторак, 17 лістапада. Яшчэ некалькі чалавек звярталася з канкрэтнымі праблемнымі пытаннямі асабістага характару, шэраг якіх быў вырашаны адразу на месцы.
«Грамадскія прыёмныя» вырашана зрабіць рэгулярнымі.

***

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе
З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця Рэспублікі Беларусь, унясення прапаноў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай сферы, эканомікі і інш. будзе працаваць “грамадская прыёмная”:
24 і 26 лістапада 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін:
-у г. Пружаны – будынак Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Р.Шырмы, 17, вялікая зала, 1-ы паверх). У гэтыя ж дні прапановы можна таксама выказаць па тэлефоне: 2-18-78, 9-10-54 (з 15.00 да 17.00 гадзін);

25 лістапада 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін:
-у г.п. Ружаны – будынак Ружанскага сельскага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 4, актавая зала);
-у г.п. Шарашэва – будынак Шарашэўскага сельскага выканаўчага камітэта (пл. Фіміна, 4, пам. 2, кабінет старшыні сельвыканкама).

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)