Четверг, 26 ноября 2020

«Гарачыя лініі» па пытаннях дыягностыкі COVID-19 і выканання правіл самаізаляцыі працуюць у вобласці і раёне

216

*У галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама гатовы пракансультаваць жыхароў рэгіёна па буднях з 9 да 13 гадзін па нумары ў Брэсце (8-0162) 58-09-93.
*У Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі можна звяртацца, калі вас цікавяць меры прафілактыкі каранавіруса. Тэлефанаваць неабходна на нумар 9-03-53. «Гарачая лінія» працуе па буднях з 8.00 да 13.00 і з 13.30 да 17.00.


*Ва УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» адкрыты call-цэнтр. Яго спецыялісты гатовы пракансультаваць жыхароў раёна па пытаннях запісу да ўрача, выкліку спецыяліста на дом, дзеянняў у тым выпадку, калі пацыент адносіцца да кантактаў першага ўзроўню і іншых. Звяртайцеся па тэлефонах 2-90-03, 2-91-03, 2-95-03 па буднях з 8 да 20 гадзін, у суботу з 9 да 15 гадзін. Майце на ўвазе, што тэлефоны – шматканальныя, таму не трэба класці трубку, калі вы чуеце гудкі выкліку. Аўтаматычная сістэма ў парадку чаргі пераадрасуе ваш званок свабоднаму спецыялісту.