Пятница, 17 сентября 2021

У Шарашэва злодзей украў 5 мільёнаў недэнамінаваных рублёў

544

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.


+У чарговы раз стаў фігурантам крымінальнай справы 27-гадовы жыхар г.п.Шарашэва. Да слова, менш за год таму ён быў асуджаны за крадзеж з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на паўтара года. Так і не пагасіўшы адну судзімасць, малады чалавек ужо зарабіў сабе на другую: 31 кастрычніка ён залез у хату жыхара пасёлка, адкуль украў пяць мільёнаў 440 тысяч недэнамінаваных рублёў узору 2000 года. Банкноты, якімі ўжо нельга разлічыцца ў магазінах, злодзей мог абмяняць у касах Нацбанка да канца наступнага года. Цяпер яму ўсё па той жа частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.