Вторник, 1 декабря 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Суботнік на алеі Герояў Савецкага Саюза

381

Фотаздымак не вельмі стары: аўтар датаваў яго 1985 годам. Сярэдняя школа №1 у Пружанах пераехала ў новы сучасны будынак па вуліцы Леніна, а ў старое памяшканне на Савецкай перамясціўся Дом піянераў і школьнікаў.


Побач на той час размяшчалася дзве алеі Памяці. Адна з іх, «Іх імёнамі названы вуліцы горада», пазней была перанесена ў сквер на Чырвонаармейскай, а сляды другой, алеі Герояў Савецкага Саюза, згубіліся падчас перапланіроўкі вуліцы да «Дажынак-2003». На плітах з белага мармуру былі высечаны імёны Герояў Савецкага Саюза, занесеныя ў спісы часцей Чырвана-сцяжнай беларускай ваеннай акругі, імя якой з 1973 года носіць першая гарадская школа. Школьнікі займаюцца навядзеннем парадку. Магчыма, нехта яшчэ пазнае сябе.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.

Фота з архіва Сяргея Шведа.