Вторник, 1 декабря 2020

Каманда «Бліцкрыг» з СШ №5 перамагла на раённым этапе турніра па «Што? Дзе? Калі?»

349

Ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці прайшоў традыцыйны абласны сінхронны турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?». У Пружанах памерацца сваімі ведамі і эрудыцыяй, уменнем працаваць у камандзе сабралася 11 каманд з 9 устаноў адукацыі (усіх гарадскіх, а таксама Параслянскай, Слабадской, Хараўской школ і Навасёлкаўскага ВПК).


Гульня праходзіла на базе сярэдняй школы №4, а яе арганізатарам таў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. У ролі вядучага турніру ўжо не першы раз выступіў капітан каманды «Лянота цюленя» (чэмпіён чатырох сезонаў інтэлектуальных гульняў «Гульні розуму») Андрэй Смоляр.
Барацьба сярод інтэлектуалаў, як заўсёды, была напружанай. Яна паказала і шырыню далягляду, і ўважлівасць, і здольнасць удзельнікаў хутка і лагічна думаць. У кожным з трох тураў было па 12 пытанняў, большасць з якіх, дарэчы, аказалася не з лёгкіх. 60 секунд на абмеркаванне — і каманды пачыналі запісваць адказ на бланку, які затым адпраўляўся на стол журы пад старшынствам дырэктара ЦТДМ Алены Пухнарэвіч.
Па выніках гульні лідзіруючую пазіцыю заняло тры каманды, якія набралі большую колькасць балаў. Дыплом I ступені атрымала каманда “Бліцкрыг (ювеналы)” з СШ № 5, на другім месцы апынулася каманда гімназістаў “Хуткія кактусы”, замкнула тройку прызёраў каманда “Школьцы” з СШ № 3.
Алена Зубко, культарганізатар ЦТДМ.
Фота Алены Зялевіч.