Четверг, 3 декабря 2020

Што будзе ў пабудаванай «гасцініцы»?

1 719

На вуліцы Заводскай ізноў кіпіць будоўля. Але гавораць, што гэты аб’ект ужо не будзе гасцініцай. Цікава, пад што збіраецца прыстасаваць будынак новы ўласнік?
Са званка ў рэдакцыю.


Як паведамілі ў райвыканкаме, сёння доўгабудоўля па адрасе: вул.Заводская, 15А знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Таму, як плануе выкарыстоўваць яго ўласнік — ПУП «Шэрман Тры», дакладна не вядома.
Дырэктар ПУП «ШэрманТры» Аляксандр Радэня ўдакладніў, што аб’ект набываўся без умоў і прадпрыемства яго перапрафіліявала.
— Пакуль магу сказаць толькі, што гэта будзе шматкватэрны дом. Памяшканні на ніжніх паверхах плануецца выкарыстоўваць пад аб’екты адміністрацыйнага прызначэння, гандлю, аказання паслуг. Астатнія паверхі — пад кватэры, — паведаміў Аляксандр Міхайлавіч.