Суббота, 23 января 2021

Рэцэпт на БІС: скумбрыя ў гарчычна-соевым соусе

231

Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Палявы» Аксаны Карповіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
скумбрыя — 800 г,
смятана — 2 ст.л.,
соевы соус — 3 ст.л.,
гарчыца,
цыбуля — 2-3 шт.

ПРЫГАТАВАННЕ
Рыбу пачысціць, адрэзаць галаву, абсушыць папяровым ручніком, парэзаць на кавалкі (а можна гатаваць і цэлую). Змяшаць смятану, гарчыцу, соевы соус (не саліць), заліць рыбу і пакінуць у марынадзе на 20 мінут. Бляху заслаць пергаментнай паперай, змазаць алеем, выкласці парэзаную кольцамі цыбулю, а зверху — рыбу. Заліць усё соусам, які застаўся. Гатаваць у духавой шафе 25-30 мінут пры тэмпературы 190 градусаў.

Смачна есці!