Пятница, 30 октября 2020

В гимназии г.Пружаны прошёл конкурс «Miss-English»

5 252

Уся гімназія размаўляе па-англійску! Здзіўляўся кожны, хто наведваў гэтую навучальную ўстанову ў “Тыдзень англійскай мовы”. У англічан дружна пераўтварыліся ўсе вучні, ад першых да адзінаццатых класаў. І на працягу ўсяго тыдня настаўнікі замежных моў умела арганізоўвалі разнастайныя мерапрыемствы, разлічваючы і на інтэлект, і на творчасць сваіх вучняў. Дзеці малявалі малюнкі і выпускалі “англійскія” газеты, удзельнічалі ў лінгвістычным марафоне і інтэлектуальнай гульні, вядома ж, па-англійску разважалі аб ролі замежнай мовы ў жыцці людзей.

А фінальным мерапрыемствам, якое сабрала ў актавай зале гімназіі шмат балельшчыкаў, было шоу “MISS ENGLISH”. Паміж сабой спаборнічалі  сапраўдныя “англічанкі”, якія спявалі, чыталі вершы, разважалі, фантазіравалі і адказвалі на пытанні толькі па-англійску. Шчыра прызнаюся, уразілі!

Па падліку балаў галоўны тытул быў прысуджаны васьмікласніцы Яне Дыба, ганаровае званне “Віцэ-міс” раздзялілі вучаніца 9 класа Ганна Лапука і васьмікласніца Хрысціна Галаш. У сваіх намінацыях пераможцамі былі названы яшчэ дзве канкурсанткі — вучаніцы  8 “Б” класа Маша Казак і Наташа Кажэўнікава.

Але, напэўна, галоўную перамогу “За пакарэнне англійскай мовы” варта было б аддаць настаўніцам – Г.В.Архуцік, Л.У.Юк, В.М.Кавалевіч, Л.В.Капіца і В.В.Казак. У тым, што пружанская гімназія на тыдзень пераўтварылася ў “англійскую”, іх заслуга.
Галіна Каляда, фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу “MISS ENGLISH” Маша Казак, Яна Дыба, Ганна Лапука, Хрысціна Галаш, Наташа Кажэўнікава.

2 комментариев

  • Зьмiцер

    А калі ўжо нашыя гімназісты пераўтворацца ў беларусаў, і не на тыдзень, а назаўжды пачнуць навучацца на роднай беларускай мове?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    а навошта? от такого обучения такая выхухоль в голове будет…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *