Суббота, 24 октября 2020

«Скураны мяч» пакарыўся футбалістам з Драгічына

164

Напрыканцы мінулага тыдня гарадскі стадыён райцэнтра сабраў вялікую колькасць футбалістаў з чатырох раёнаў вобласці. Тут прайшлі матчы ў рамках занальнага этапу абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч-2020”.


Турнір з багатай гісторыяй наш раён прымае не ўпершыню. Традыцыйна спаборніцтвы праводзяцца ў трох узроставых групах: малодшай (юнакі 2010-2011 г.н.), сярэдняй (2008-2009 г.н.) і старэйшай (2006-2007 г.н.). Для ўдзелу ў пружанскім этапе “Скуранога мяча” тры каманды выставіў Драгічынскі раён, па адной – Кобрынскі і Бярозаўскі. Гонар Пружаншчыны адстойвала таксама тры каманды – па адной у кожнай узроставай групе.
На жаль, удача на гэты раз была не на баку пружанцаў. Па выніках матчаў перамогу ва ўсіх групах з даволі значным адрывам святкавалі драгічынскія спартсмены. Футбалісты менавіта гэтага раёна пазмагаюцца з іншымі сапернікамі на абласным этапе спаборніцтваў, які намечаны на 23-24 кастрычніка і пройдзе ў г.Брэсце.
Уладзіслаў ШПАРЛА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).