Понедельник, 24 сентября 2018

Здоровья Вам, доктор Семашко!

2 276

Нядаўна адзначыў свой 60-гадовы юбілей лепшы на Пружаншчыне хірург, загадчык хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Іван Іванавіч Сямашка. Добры лёс выпаў на долю Івана Іванавіча. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён, як і марыў, паспяхова паступіў на лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Жаданне стаць менавіта хірургам узнікла ў студэнта Сямашкі ўжо ў час вучобы. Вучыўся старанна, пасля заканчэння інстытута прайшоў гадавую стажыроўку па хірургіі ў абласной бальніцы. І быў накіраваны на работу ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу.

«Нялёгкая не толькі ў разумовым, але і фізічным плане праца, бяссонныя ночы за аперацыйным сталом, штодзённыя клопаты аб хворых»… — так успамінае Іван Іванавіч пачатак сваёй работы.

Але цяжкасці не напалохалі тады яшчэ зусім маладога ўрача, а наадварот, дабавілі сілы і адказнасці за справу.

З часам уменне хірурга было падмацавана добрым прафесійным вопытам. Івану Іванавічу пачалі даручаць самыя адказныя і складаныя аперацыі. Калі не хапала ведаў, ён не саромеўся звяртацца па дапамогу і параду да старэйшых калег, адшукваў адказы ў новай літаратуры, у тым ліку і дапаможніках-манаграфіях па хірургіі. Каб ісці ў нагу з часам, удасканальваў свае веды не толькі працай над кнігамі, але і вучобай на курсах у Мінску на базе Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Безумоўна, усё гэта ў добрым спалучэнні дало плённыя вынікі. Цяпер Іван Іванавіч — хірург вышэйшай катэгорыі. На яго рахунку шмат паспяховых складаных аперацый. У тым ліку і эндаска-пічныя аперацыі на печані. Тысячы хворых хірург вярнуў да паўнацэннага жыцця.

Асабісты аперацыйны «почырк» Іван Іванавіч Сямашка ніколі не ўтойвае, шчодра перадае сваё майстэрства новаму пакаленню хірургаў, якімі папоўнілася аддзяленне раённай бальніцы. Ён з’яўляецца ініцыятарам шматлікіх новых пачынанняў у сістэме аховы здароўя раёна, цікавым субяседнікам, добрым дарадчыкам для родных і сяброў. Выдатна іграе ў шахматы.

Адметна, што ў свой час Іван Іванавіч выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Шматгадовая добрасумленная праца хірурга Сямашкі адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Але галоўнай узнагародай Іван Іванавіч лічыць выратаванае жыццё чалавека. Дзеля гэтага ён стараецца рабіць усё магчымае, а часам і немагчымае.

У дзень юбілею ў адрас доктара прагучала шмат цёплых пажаданняў ад калег. У тым ліку — добрага здароўя, дабрабыту, мнагалецця. Не сумняваюся, што да іх далучыцца і шматтысячная аўдыторыя чытачоў «раёнкі». Здароўя Вам, паважаны Іван Іванавіч!

Павел Барадзюк.

Фота з архіву рэдакцыі.


3 комментариев

  • Александр

    Долгих лет жизни Вам Иван Иванович!!! Спасибо вам за все!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Настя

    Самый лучший хирург в нашем болоте. Счастья и здоровья, Вам и Вашим детям!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Про болото точно подмечено! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *