Суббота, 24 октября 2020

Отдел идеологии Пружанского райисполкома и газета «Раённыя будні» начинают прием предложений по ключевым вопросам развития страны.

113

У цяперашні час у нашай краіне вядзецца працэс абмеркавання актуальных пытанняў па далейшым развіцці Рэспублікі Беларусь, якія закранаюць палітычную, сацыяльную і эканамічную сферы.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама і газета «Раённыя будні» пачынаюць прыём прапаноў па ключавых пытаннях развіцця краіны:
— канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва;
— павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання;
— дзяржаўная маладзёжная палітыка;
— сацыяльная сфера (адукацыя, спорт, культура, турызм);
—эканоміка і інш.

Свае прапановы ў пісьмовай форме можна накіроўваць на адрас: 225133, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».
Таксама прапановы прымаюцца па тэлефонах 2-18-78, 9-10-54 (панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін) і па электроннай пошце ideolog@pruzhany.by, molodezh@pruzhany.by.
Прапановы прымаюцца да 31 кастрычніка.

Дасланыя прапановы не падпадаюць пад Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і не патрабуюць адказу.