Рэцэпт ад галоўнага бухгалтара ПМК-21 Ірыны Літвіновіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
маргарын — 1 пачак,
цукар — 1 шклянка,
яйка — 1 штука,
мука — 3 шклянкі,
яблыкі — 5 штук,
смятана — 3 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Замясіць цеста з маргарыну, паловы шклянкі цукру, яйка і мукі. 1/3 цеста пакласці ў халадзільнік, астатняе выкласці ў форму і сфарміраваць «борцікі».
Яблыкі нацерці на буйной тарцы, выкласці на цеста і заліць смятанай, змяшанай з паловай шклянкі цукру. Наверх нацерці на тарцы цеста з халадзіль-ніка.
Паставіць пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку, выпякаць 30-40 мінут.
Смачна есці!