Четверг, 18 апреля 2024

Продолжается прием документов в Пружанский аграрно-технический колледж

2 599

Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж паспяхова прайшоў атэстацыю па адпаведных адукацыйных стандартах, з нагоды чаго нядаўна атрымаў спецыяльнае пасведчанне тэрмінам дзеяння на пяць гадоў.

Як расказаў дырэктар гэтай навучальнай установы С.М.Козел, навучанне ў каледжы будзе праводзіцца па ранейшых спецыяльнасцях: аграноміі, тэхнічным забеспячэнні працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці і  энергетычным забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці. Ужо залічана 25 будучых аграномаў, 50 тэхнікаў-механікаў і 25 тэхнікаў-электрыкаў, якія паступілі ў каледж з базавай адукацыяй.

Да 8 жніўня каледж працягвае прыём дакументаў на згаданыя спецыяльнасці ад выпускнікоў сярэднеадукацыйных школ. На спецыяльнасць аграномія навучэнцы залічваюцца па сярэднім бале атэстата, на дзве астатнія спецыяльнасці па сярэднім бале атэстата і выніках тэсціравання па мове і матэматыцы. У тых выпускнікоў, каму не пашчасціла паступіць у ВНУ, пакуль ёсць добрая магчымасць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Прыёмная камісія каледжа працуе ва ўсе дні, акрамя нядзелі. Патэлефанаваць туды можна па нумары 9-11-11.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *