Среда, 19 сентября 2018

ФК «Пружаны» в финале кубка области! Поддержим?

1 642

ФК «Пружаны» прабіўся ў фінал кубка вобласці. У паўфінале па суме двух матчаў наша каманда была мацнейшай за «Будаўнік» са Століна. У першай гульні, якая прайшла ў Століне ў мінулую суботу, пружанская каманда перамагла з лікам 1:0. Адзіны мяч у вароты саперніка забіў Дзмітрый Пратасаў.

У паўторнай сустрэчы, якая адбылася ў сераду, перавага гаспадароў была адчувальнай. Нашы футбалісты трывала валодалі ініцыятывай на працягу ўсёй гульні і атрымалі заслужаную перамогу з лікам 4:2. Дублем адзначыўся лепшы бамбардзір каманды Алег Краўчук. Па мячу на свой рахунак запісалі Дзмітрый Пратасаў і Андрэй Караткевіч.

Такім чынам, трэці год запар ФК «Пружаны» выходзіць у фінал кубка вобласці  па футболу. Дзве папярэднія спробы заваяваць ганаровы трафей былі няўдалымі. Як будзе на гэты раз? Сапернік па фіналу ўжо вядомы — гэта каманда «Лінко» (Івацэвічы), якая ў паўфінале перагуляла ФК «Кобрын».

Вырашальны матч адбудзецца ў Кобрыне на стадыёне «Юнацтва» ў нядзелю 31 ліпеня ў 16.00 гадзін. Падтрымаем нашых футбалістаў!


2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *