Суббота, 24 октября 2020

Пленэр-online “Пружанская восень”

244

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” ладзіць чарговы штогадовы мастацкі пленэр “Пружанская восень”. Ён будзе праходзіць з 26 па 30 верасня дыстанцыйна – анлайн. Мастакі будуць паказываць свае штодзенныя работы ў групе “Пленэры ў Пружанах” у Фэйсбуку

https://www.facebook.com/groups/325456168763896

Восень — цудоўны маляўнічы час, які пачынаецца з першых вераснёўскіх дзён. Натхнёныя жывымі фарбамі прыроды, у якіх ужо праяўляюцца залатыя і чырвоныя адценні, мастакі-жывапісцы з розных куткоў Беларусі і замежжа спяшаюцца ў Пружаны.

Пружаншчына — родны край мастакоў, паэтаў, навукоўцаў, таленавітых і працавітых людзей — штогод становіцца значным асяродкам сучаснай мастацкай культуры. Тут ёсць што маляваць і быць адкрыўцам новых матываў і сюжэтаў.

Сёлета пленэр адбудзецца ў спецыфічных умовах, калі мастакі будуць інфармаваць аб працэсе сваёй працы на прыродзе ў сацыяльным сеціве,  каб усім жадаючым можна было бачыць, якімі матывамі творца захапіўся і што намаляваў.  

Справаздачная выстава пройдзе ў музеі напрыканцы кастрычніка. Лепшыя творы будуць падараваны ў калекцыю музея, якая штогод папаўняецца новымі узорамі плэнэрнага жывапісу, прысвечанымі маляўнічым мясцінам Пружаншчыны.

Спадзяемся, што надвор’е будзе найлепшым чынам спрыяць творчай працы мастакоў.

Яўген Шунейка, удзельнік плэнэра, кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза мастакоў.